Электарат Лукашэнкі скаланула яго цынічнае стаўленне


Непаслядоўныя і спрэчныя рашэнні ўладаў Беларусі падчас пандэміі каронавіруса выклікаюць здзіўленне за межамі краіны ды незадаволенасць – унутры. Да чаго прывядзе сітуацыя? Адказы – у «Размове» Віталя Цыганкова і кіраўніка аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандра Класкоўскага.

Сёння Лукашэнку не разумеюць нават тыя грамадзяне Беларусі, якія цярпліва ставіліся да ўсіх ягоных папярэдніх рашэнняў.

«Пра першыя смерці Лукашэнка казаў у такім духу, што не там хадзіў чалавек ці шмат важыў, і ўвогуле яны старыя і букет хваробаў. Падтэкст такі, што туды ім і дарога. Вось гэта, я думаю, закранула шмат каго. Якраз асноўны электарат Лукашэнкі – не надта маладыя, не надта здаровыя людзі з тым самым букетам хваробаў. Я думаю, што шмат каго скаланула вось такое цынічнае стаўленне», – выказаўся госць студыі.

Настроі грамадства моцна залежыць ад таго, у якім стане Беларусь выйдзе з пандэміі каронавіруса. Са словаў Аляксандра Класкоўскага, краіну чакае «ідэальны шторм» у палітычнай і эканамічнай сферы.

Хто скарыстаецца з гэтага моманту і ці здолее краіна выплыць пасля хвалі праблемаў, вы даведаецеся з «Размовы» Віталя Цыганкова і кіраўніка аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандра Класкоўскага.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko/TASS/Forum, Nikolai Petro/TASS/Forum