Экс-супрацоўнік КДБ: Беларусь купіла ў кітайцаў на 20 млн. долараў абсталявання для праслухоўвання апазіцыі


Былы супрацоўнік КДБ Ануфрый Рамановіч не сумняецца, што запіс тэлефоннай размовы Паўла Севярынца са Змітром Дашкевічам была перададзеная тэлеканалу «Беларусь-1» беларускімі спецслужбамі.

«Гэта ўсё незаконна. Цяпер спецслужбы не займаюцца барацьбой са злачыннасцю на тэрыторыі Беларусі, яны не займаюцца выведкай. Спецслужбы займаюцца пераследам іншадумцаў, тых, хто выступае за вяртанне ў Беларусь дэмакратыі, за тое, каб выконвалася Канстытуцыя», – кажа ён.

Рамановіч сцвярджае, што ў Беларусі фактычна створана сістэма татальнага сачэнне за грамадзянамі.

«За кожным апазіцыйным палітыкам сочаць. Дзеля таго, каб займацца татальным сачэннем Беларусь купіла ў кітайцаў на 20 млн. долараў адпаведнага абсталявання. Гэтае абсталяванне праз пэўныя праграмы ўсё адсочваюць. Грошай на сваю ахову, на правядзенне татальнага сачэння Лукашэнка не шкадуе», – адзначае ён.

Больш – у відэа вышэй.