ЕГУ не закрываецца


Сёння ў беларускіх медыях з’явілася інфармацыя, што ўрад Літвы забараніў Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту набіраць студэнтаў. Паводле Максімаса Мілты, кіраўніка аддзелу камунікацыі ЕГУ, абітурыенты могуць не хвалявацца: у афіцыйным дакуменце была тэхнічная памылка.

«Інфармацыя аб «скончаным лёсе» ўніверсітэту цалкам не адпавядае рэчаіснасці, – кажа Максімас Мілта. – Вельмі шкада, што Еўрарадыё падало інфармацыю нібыта аб «забароне набору студэнтаў» без праверкі першасных крыніцаў. Гэта няпраўда. Што адбылося? Сітуацыя досыць камічная: міністр навукі і асветы Літвы Юргіта Петраўскене 12 лютага падпісала загад, які базуецца на рашэннях нарады ўраду, якая адбылася 31 студзеня ў Вільні – забяспечыць далейшую працу ЕГУ ў Вільні. Такім чынам, тая ліцэнзія, якая ёсць цяпер ува ўніверсітэту, будзе працягнутая да 1 ліпеня 2019 года. Падчас выканання прапановаў Цэнтру кантролю якасці адукацыі ўніверсітэту будзе дазволена падаць заяўку на атрыманне новай ліцэнзіі».

Паводле Максімаса, у апошні час расце не толькі колькасць, але і якасць абітурыентаў ЕГУ.

«Мы бачым, што паказнікі па эсэ, кампазіцыі або замежным мовам, якія здаюць нашыя абітурыенты, з кожным годам растуць», – адзначае Мілта.

Максімас Мілта адказаў таксама каментатарам у інтэрнэце, якія пішуць, што ЕГУ – ужо «ня той, што быў раней».

«Ніхто іншы не кажа [лепш] аб універсітэце, чымся ягоныя выпускнікі. За час працы ў Вільні ўніверсітэт скончыла 2124 выпускнікі і мы бачым іхныя імёны не толькі ў сферы працы НДА ці палітычных ці міжнародных арганізацыяў, але і з акадэмічным дачыненні. Шматлікія выпускнікі ўніверсітэтаў атрымлівалі стыпендыі Chevening і Fullbright, якія сведчаць аб дастатковым і міжнародна прызнаным акадэмічным узроўні ЕГУ».

Поўную размову глядзіце ў «Гарачым каментары»

Фота вокладкі – Valdemar Doveiko/Forum