Дзяржаве выгадна, каб людзі пілі алкаголь, бо тады менш думаюць, што адбываецца навокал


Магілёўская вобласць далучаецца да эксперыменту па забароне на продаж алкаголю ў начны час. У якасці зоны эксперыменту абраны Быхаўскі раён, дзе сёлета з 1 кастрычніка тэрмінам на адзін год з 23 вечара да 7 раніцы нельга будзе набыць усе алкагольныя напоі з менш як 7-мю адсоткамі спірту, у тым ліку піва. Адмыслоўцы ў гэты ж час будуць сачыць за крымінагеннай абстаноўкай і рабіць высновы, ці захады даюць нейкі эфект.

Сустаршыня БХД і каардынатарка кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» Вольга Кавалькова мяркуе, што такая практыка забароны алкаголю – адзіны спосаб знізіць ужыванне алкаголю і злачынствы, звязаныя з ім.

«Адна з прапановаў была абмежаваць алкаголь па ўсёй краіне, але не была прынятая, таму хіба вырашылі паспрабаваць кропкава».

У Беларусі дзее алкагольнае лобі на вышэйшым узроўні, кажа госця праграмы.

«Амаль усе кажуць, што трэба забараняць, але міністэрства гандлю кажа, што шмат якія ўстановы згубяць».

Цалкам размову глядзіце ў відэа.