Дзе ў Беларусі вераць у існаванне русалкі?


У вёсцы Вялікі Бор, што ў Хойніцкім раёне, здаўна верылі ў існаванне русалкі. Штогод у нядзелю пасля Тройцы вяскоўцы ладзілі старажытны абрад «Провады русалкі».

Незамужнюю жанчыну, якая сімвалізавала міфічную істоту, пад абрадавыя спевы вялі ў жытнёвае поле. Дзякуючы намаганням сям’і Харошкаў абрад існае і сёння. Абрад адбыўся і сёлета, але праз пандэмію каронавіруса вяскоўцы пастанавілі перадаць ініцыятыву маладзейшым. Людзі сталага ўзросту засталіся ўдома.