Duся пра нарказалежнасць, дуэт з Найкам Барзовым і кастынг у Цімы Беларускіх


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – адзін з самых перспектыўных беларускіх праектаў duся.

Спявачка з Менску Еўдакія Шукшына ў музыцы крыху больш за год, але ўжо рыхтуе трэці альбом, мае некалькі кліпаў, сумесны сінгл з Найкам Барзовым ды яшчэ і сайд-праект. У размове з Міраю Шульц яна распавяла пра кастынг у прадзюсараў Цімы Беларускіх, прызналася, што мела праблемы з наркотыкамі, ды патлумачыла, навошта назвала альбом у гонар песні Міхаіла Круга. У жывым сэце спявачка зайграла свае найлепшыя песні разам з гасцямі, сярод якіх пераможцы «Басовішча-2017», гурт «Teleport».

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Минский стиль» (музыка Аляксандра Галецкага, словы Еўдакіі Шукшыной)
  • «Каханне» (музыка Еўдакіі Шукшыной, словы Аляксея Любчэнкі)
  • «Метро» (музыка Еўдакіі Шукшыной і Аляксандра Галецкага, словы Еўдакіі Шукшыной)
  • «Клад» (музыка Змітра Кацяшова, словы Еўдакіі Шукшыной)
  • «Терпитер» (музыка і словы Еўдакіі Шукшыной)
  • «Свабода» (музыка гурта «Teleport», словы Еўдакіі Шукшыной і Яўгена Цярэнцьева)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».