Драўляныя белавежскія легенды ў Гайнаўцы. «Лета ў Аб'ектыве»


У горадзе Гайнаўка, на ўскрайку польскай часткі Белавежскае пушчы, праходзіць скульптурны пленэр з удзелам беларускіх і польскіх мастакоў. Штогадовая імпрэза, якая арганізуецца з 2017-га – гэта працяг 14 пленэраў, якія адбываліся тут у 60-70-х гадах мінулага стагоддзя.

Суаўтары ідэі ўзнаўлення пленэру – мясцовыя беларусы Віктар Кабац і спачылы Уладзімір Мусько. Сёлета, апроч уласных творчых задумаў, скульптары рэалізоўваюць праграму, спонсар якой – надлясніцтва ў Гайнаўцы. Тэма праграмы – гісторыі, звязаныя з Белавежскаю пушчай, мясцовымі жыхарамі, а таксама міфы: багі, вераванні ды розныя легенды.

BB, belsat.eu