Дом Ваньковіча ў Менску. Сядзіба музаў


Заціснуты паміж гіганцкімі сучаснымі будовамі-пачварамі, утульны дамок на беразе Свіслачы – сёння нібы аазіс густоўнай архітэктуры і шляхецка-інтэлігенцкай культуры XIX ст. Сядзіба шляхцічаў Ваньковічаў была калісьці сапраўдным культурным цэнтрам, дзе збіраліся літаратары, мастакі, музыканты і проста інтэлігентныя людзі.

Ці сучасны музей перадае тую духоўную атмасферу з XIX ст.? Як звязаная гэтая шляхецкая сядзіба з вялікімі творцамі: мастаком Ваньковічам, кампазітарам Манюшкам, пісьменнікам Дунінам-Марцінкевічам?