Добраахвотнік з АТА: «Зброю ў Беларусь прывезці лёгка»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQ0xPaUtrcUxzZHMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Тактычная група «Беларусь» пасля затрымання ў Менску аднаго з добраахвотнікаў, які ваваў ва Украіне, заявіла, што «вываз зброі з зоны баявых дзеянняў – злачынства». Хто і як правозіць зброю з зоны АТА ў нашую краіну, у «Гарачым каментары» распавядае Ян Мельнікаў, добраахвотнік, які ваюе на Данбасе на ўкраінскім баку.Гэтым затрыманнем улады хочуць паказаць, што ўсе добраахвотнікі – пад кантролем.Калі міністр унутраных справаў Шуневіч заяўляў пра пакаранне добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны і на баку ДНР, мы звярталі ўвагу, што трэба затрымоўваць у першую чаргу ваяроў з боку сепаратыстаў, якія прывозяць боекамплекты – яны адкрыта хваляцца гэтым у сацыяльных сетках. Але іх толькі выклікаюць на размовы. Улады падыгрываюць сепаратыстам.Асабістыя рэчы на беларуска-ўкраінскай мяжы правяраюцца не вельмі пільна. Зброю лёгка можна прывезці.Тыя беларусы, хто ваюе на баку сепаратыстаў, едуць дадому праз Расею. У Беларусі з Расеяй мяжы няма.