Дэзінфектарка працавала ў шкодных умовах, а яе пазбавілі льготаў


Больш за 10 гадоў Валянціна Навіцкая адпрацавала дэзынфектарам у шпіталі Астрашыцкага Гарадка. І праца ў спадарыні Валянціны была не самая лёгкая.

Чвэрць стагоддзя таму Міністэрства працы і Міністэрства аховы здароўя ўнесла дэзынфектара ў спіс прафесіяў з небяспечнымі ўмовамі працы.

«Працавалі з хімікатамі: хлор, хлорамін, ДП-2, карбафосам. Апрацоўвалі пацыентаў ад педыкулёзу», – кажа Валянціна.

Сярод ільготаў, якія прадугледжваліся за небяспеку, – выхад на пенсію на пяць гадоў раней за тэрмін. Але скарыстацца гэтым правам спадарыня Валянціна не змагла.

«У 2013 годзе мне споўнілася 50 гадоў, і я вырашыла скарыстацца правам атрымаць ільготную пенсію. Я звярнулася ва ўпраўленне працы, якое прызначае пенсію, але мне адмовілі. Я напісала ў Камітэт працы і Міністэрства працы. Яны мне адказалі, што мае гады працы могуць быць залічаныя», – распавядае Валянціна.

Асабісты капітал
Чыноўнікі згубілі дакументы – а вы рызыкуеце застацца без пенсіі
2019.10.11 11:00

Куды зніклі пяць гадоў пенсіі, кіраўніцтва шпіталю патлумачыла спадарыні Валянціне проста:

«Казалі, што ўвогуле ніяк шкоднасці не было. Я звярнулася ў суд. Суд Фрунзенскага раёну пастанавіў: незаконныя дзеянні ўпраўлення працы».

Чатыры гады таму Цэнтральная раённая больніца правяла пераатэстацыю працоўных месцаў. На гэтай падставе адмянілі вынікі папярэдніх атэстацыяў і скасавалі адпаведныя дамовы з працаўнікамі.

Мaю прaвa
«Вы хочаце, каб мяне выспяткам пад зад з працы?» Начальства штурхае людзей на злачынствы, а яны не могуць адмовіць
2019.05.08 20:05

Ігар Комлік, юрыст незалежнага прафсаюзу, лічыць гэта грубым парушэннем правоў працоўнай.

«Умовы працы, у якіх працавала работніца, былі ацэненыя 25 гадоў таму. Быў складзены акт аб працы ў шкодных умовах, былі вызначаныя ўмовы працы, фактары, якія ўплываюць на гэта. І ануляваць дакумент, які быў падпісаны і наймальнікам, і працаўніком, – выклікае сумневы і скепсіс», – лічыць юрыст.

Спробы змяніць умовы працы постфактум, каб пазбавіць былога працаўніка ільготаў, цяпер вельмі распаўсюджаныя.

«Працаўнік, калі ў яго змяняюцца ўмовы працы, не мусіць з гэтым пагаджацца. На жаль, наймальніку і дзяржаве цяпер выгадна абмяжоўваць людзей у правах. Але яны мусяць з гэтым змагацца», – адзначае Ігар Комлік.

Hавiны
Пенсійны ўзрост беларусаў зноў павысяць?
2019.07.16 13:13

Інспектарка аддзелу кадраў Менскай цэнтральнай раённай больніцы Тамара Грынцэвіч паабяцала нам разабрацца з пытаннем Валянціны Навіцкай.

«Я ў гэты час не працавала. Таму трэба вывучыць сітуацыю, я кіраўніцтву ўсё апавяду. Яна на сваім роўні хай звернецца да нас у аддзел аховы працы, аддзел падыме гэтыя дакументы, і, я спадзяюся, вывучым гэтае пытанне», – адказала Тамара Грынцэвіч.

Валянціна Навіцкая збіраецца абскарджваць рашэнне пра пераатэстацыю ў судзе і дабівацца кампенсацыі за страчаныя пенсійныя гады.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • У Радашковічах жыхары скардзяцца на камунальнікаў
  • Беларусы – пра развязанне камунальных праблемаў
  • Аляксандр Макарчук збірае грошы на лекаванне за мяжою
  • У Слоніме патрабуюць упарадкаваць дарожнае пакрыццё

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.