Дэпутаткі распавялі праўду аб працы ў парламенце


Дзве прадстаўніцы апазіцыі ў парламенце ўпершыню за доўгі час – перамога ці здрада? Нават перад канцом кадэнцыі спрэчкі на гэтую тэму трываюць.

Уласна апазіцыйныя дэпутаткі Ганна Канапацкая і Алена Анісім думаюць, што сарваліся з кручка ўладаў. У «Размове» Віталя Цыганкова дэпутаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая адказваюць на вострыя пытанні:

  • Чаму ад Ганны Канапацкай адвярнуліся ўчорашнія паплечнікі?
  • Ці верыць Алена Анісім у поспех сваіх прэзідэнцкіх амбіцыяў?
  • Дэпутаткі псавалі кроў уладам ці гулялі на іх полі?
  • Ці будзе каму працягнуць іхныя справы ў новым складзе парламенту?

Глядзіце цалкам «Размову» Цыганкова з дэпутаткамі Аленай Анісім і Ганнаю Канапацкай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.