Даты праўды: 1944. Вызваленне Менску


Дату 3 ліпеня сучасныя ўлады Беларусі зрабілі Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, з вызваленнем 3 ліпеня 1944 г. БССР ад гітлераўскіх акупантаў Беларусь набыла незалежнасць. Але ж у гэты дзень быў вызвалены толькі Менск, баі за вызваленне Беларусі працягваліся. Дый у выніку вайны Беларусь не змяніла свайго статусу рэспублікі ў складзе СССР.

А што насамрэч адбывалася ў Менску ў той дзень? Ці адпавядаюць праўдзе факты і ацэнкі, якія падаюць афіцыйныя гісторыкі ды прапагандысты? Чым завяршылася Другая сусветная вайна для Беларусі? Адказы на гэтыя пытанні на падставе архіўных дакументаў ды ўнікальнай кінахронікі і ёсць зместам фільму.

Эксперт – найстарэйшы беларускі гісторык, які бачыў Менск адразу пасля яго вызвалення, доктар гістарычных навук Леанід Лыч.