«Дапаможам Лукашэнку сысці!»: прадпрымальнік з Фаніпаля хоча вывесці на вуліцы 1 млн чалавек


Што рабіць тым, хто не верыць у апазіцыю, але жадае, каб бясконцы марафон прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі нарэшце наблізіўся да фінішу? На думку госця «Размовы» Святланы Калінкінай прадпрымальніка Уладзіміра Усені, – брацца за прэзідэнцтва самому.

Прадпрымальнік з Фаніпалю Уладзімір Усеня доўга чакаў, што ў беларускай палітыцы з’явіцца асоба, здольная змяніць свет вакол сябе. Чаканне зацягнулася, і ніводнага годнага кандыдата, а таму спадар Усеня сам вырашыў зрушыць справы ў патрэбны бок. Спачатку думаў удзельнічаць у праймерыз, потым адмовіўся ад працэдуры.

Спадар Уладзімір не думае, што ён лепшы за астатніх, але прызнаецца, што яго «проста дастала».

Глядзіце поўную версію «Размовы» Святланы Калінкінай, каб пазнаёміцца з прэтэндэнтам на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы Уладзімірам Усенем.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.