Да Мікалая Статкевіча ў камеру спрабавалі пасадзіць хворага на сухоты чалавека

Да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які цяпер адбывае адміністратыўны арышт, нарэшце пусцілі адваката. Падчас сустрэчы экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіўся ў клетцы.

«Статкевіч сядзеў у клетцы, за кратамі. Адвакат знаходзіўся ў некалькіх метрах ад яго і на іх былі скіраваныя ажно 2 відэакамеры. Гэта мяне вельмі ўразіла і выклікала мора пытанне з нагоды захавання законнасці ў гэтай сітуацыі. Як высветлілася, Мікалаю ніхто не збіраўся паведамляць пра судовы вырак – ен даведаўся, што асуджаны яшчэ на 5 содняў толькі ад адваката», – распавядае госць «Гарачага каментара», жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

Адамовіч таксама распавяла, што да Статкевіча у камеру спрабавалі памесціць хворага на сухоту чалавека.

«У выніку пратэстаў Статкевіч гэты чалавек усе ж быў ізаляваны», – кажа яна.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу