Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзянаў?

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Між тым, менавіта праз небяспеку заражэння ў Беларусі быў адменены форум, на якім навукоўцы з розных галінаў меліся абмеркаваць актуальныя пытанні біяэтыкі. Арганізатарка форуму Таццяна Вадалажская ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча распавядае, што магло б прагучаць на сустрэчы, і робіць прагнозы адносна таго, якім будзе цывілізаваны сусвет пасля пандэміі каронавіруса.

«Дылема паміж індывідуальнай аўтаноміяй чалавека і магчымасцю прымаць рашэнні ды сацыяльнай ці грамадскай бяспекай. Мы не абмяжоўваем свабоду аднаго чалавека, які ў прынцыпе гатовы рызыкаваць сваім жыццём, ці мы абмяжоўваем яго і кажам, што гэта будзе больш бяспечна ў грамадскім сэнсе? І я думаю, што гэтыя пытанні стануць аднымі з найбольш вострых», – выказалася госця ў эфіры «Размовы».

Пра вострыя тэмы біяэтыкі ў эфіры «Размовы» гутарку вядуць Уладзімір Мацкевіч і сацыёлаг, адна з заснавальніц «Лятучага ўніверсітэту» Таццяна Вадалажская.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: Forum / Reuters, desktopbackground.org

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў