Чарговая інтэграцыйная сустрэча. Чым шантажуе Пуцін?

Чарговая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, а мы дагэтуль не ведаем ці не мінула пагроза незалежнасці, ці мы наадварот сталі яшчэ на на адзін крок бліжэй да інтэграцыі.

Беларусы жадаюць інтэграцыі з Расеяй? Не больш як з Кітаем! Усё залежыць ад таго, як пастаўленае пытанне, зазначае госць «Размовы ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Святланаю Калінкінай палітолаг Андрэй Елісееў.

«Гэтак сама можна было запытаць беларусаў: «Як вы ставіцеся да Кітаю? У нас мусяць быць партнёрскія ці варожыя стасункі?». Зразумела, што большасць людзей хоча мець добрыя, партнёрскія, саюзныя і гэтак далей дачыненні, пра якую краіну ні спытай. Так можна падаць апытанне ў Кітай: маўляў, больш за палову беларусаў хочуць шчыльных стасункаў, паглыблення адносінаў і гэтак далей», – тлумачыць сваю пазіцыю госць праграмы.

Таксама ў праграме:

  • Ці ёсць нашумелы фільм выдання «DW» адною з аперацыяў у інфармацыйнай вайне?
  • Чаму ворагамі інтэграцыі называюць Захад, неабыякавых грамадзянаў і нават Ватыкан?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў