Чаму ў Германавічы едуць турысты?


Мястэчка на Браслаўшчыне з нейкай нямецкай назвай Германавічы, у старажытнасці звалася Ерманавічамі, а сёння знакамітае не толькі памяццю пра Язэпа Драздовіча, касцёлам XVIII ст. у стылі віленскага барока і класіцыстычным палацам паноў Шырынаў.

Невялікае мястэчка, сённяшняя вёска Шаркаўшчынскага раёну, дзякуючы няўрымслівай беларускай настаўніцы Адзе Райчонак, стала вядомым цэнтрам музеяў мастацтваў. Плэнэры ў гонар Язэпа Драздовіча, музей яго імя ў панскім палацы з арыгінальнымі творамі, яшчэ музей гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі імя Міхася Райчонка.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.