Чаму самыя багатыя людзі бягуць з Беларусі?


Абяцанні ўладаў стварыць максімальна камфортныя ўмовы для бізнесу скончыліся нечакана. З Прэзідэнцкай рады развіцця прадпрымальніцтва выключылі самых актыўных і ініцыятыўных. Як вынік, большасць месцаў у радзе цяпер належыць прадстаўнікам карпарацыяў і мясцовым алігархам.

Госць праграмы «Размова ProContra» эканаміст Яраслаў Раманчук разам з некаторымі іншымі калегамі быў выключаны з рады, але ён не ўважае гэта за страту.

«Рада развіцця прадпрымальніцтва не мае нічога агульнага з развіццём прадпрымальніцтва», – мяркуе спадар Раманчук.

Эканаміст лічыць, што цяпер рада ў апошнюю чаргу дбае пра лёс прадпрымальнікаў, найперш яна кантралюе дзейнасць буйных алігархаў.

«Паводле маёй інфармацыі, 20 % людзей з топ-200 збіраюцца прадаваць бізнес у нашай краіне. Бо яны не адчуваюць аднаго – пэўнасці ды гарантыяў свайго права на ўласнасць», – распавёў Раманчук.

Пры гэтым існуе меркаванне, што свайго месца ў радзе сам Яраслаў Раманчук пазбавіўся пасля сустрэчы з былым амбасадарам Расеі ў Беларусі Міхаілам Бабічам. Са словаў госця «Размовы ProContra», з дыпламатам яны абмяркоўвалі выключна эканамічныя пытанні.

Якія менавіта? Глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова ProContra» з вядоўцамі Святланай Калінкінай і Віталём Цыганковым і эканамістам Яраславам Раманчуком.