Чаму Лукашэнка не ездзіць у Еўразвяз, хоць з яго знялі абмежаванне на ўезд?


Былы прэм’ер-міністр, а цяпер старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч паехаў у Польшчу, каб сустрэцца з польскім міністрам замежных справаў. А сам Аляксандр Лукашэнка паслязаўтра і ў пятніцу будзе ў Сочы, сустракацца з Уладзімірам Пуціным. Чаму кіраўнік Беларусі ездзіць толькі на Усход, а не ў Еўразвяз, хоць з яго і знялі абмежаванне на ўезд? Паслухаем, што думаюць беларусы.

Напярэдадні візіту ў буйной польскай газеце «RZECZPOSPOLITA» зʼявілася публікацыя пад назваю «Беларусь-Польшча: Варшава дасылае сігнал Лукашэнку». Аўтар публікацыі Руслан Шошын – у студыі:

«Візіт Мясніковіча арганізуецца на высокім узроўні: ён сустракаецца з прэзідэнтам, з прэм’ерам, з кіраўнікамі абедзвюх палатаў Парламенту. Гэта ўсё не проста. Гэтым разам, з таго, што мы ведаем, прынятае рашэнне было на высокім узроўні, каб узровень гэтага візіту падняць (у параўнанні да папярэдніх) перад усім для таго, каб паказаць Аляксандру Лукашэнку, што ён мае на сваёй заходняй мяжы не ворагаў, а суседзяў, з якімі можна супрацоўнічаць, можна мець лепшыя адносіны. Гэта сігнал, каб задумацца і пачаць рабіць нейкія крокі насустрач…»

belsat.eu