Былы настаўнік: «Я быў нармальным настаўнікам, але здараліся сардэчныя прыступы»


Адкруціць галаву шчанюку ці звольніць настаўніцу? Кропкі ў справе настаўніцы з партай не здолеў паставіць нават прэзідэнт: у грамадстве працягваюць абмяркоўваць здарэнне ў гомельскай школе.

Розгалас, які атрымала відэа канфлікту паміж гомельскай настаўніцай і вучнем, выявіў, што беларуская школьная сістэма перажывае глыбокі крызіс. Публіцыст, былы настаўнік Аляксандр Фядута ўпэўнены, што эпізод, які адбыўся ў Гомлі, выкрывае агульны стан справаў у беларускай адукацыі. А таксама ён зазначае, што праца настаўніка ніколі не была лёгкай і бясхмарнай.

«Я быў нармальным настаўнікам, але пару разоў было так, што ў мяне былі сардэчныя прыступы. Старэйшыя класы, разумееце? Там зусім іншыя паводзіны: дзяўчаты глядзяць на цябе як на патэнцыйны аб’ект, а хлопцы як на патэнцыйнага канкурэнта ў барацьбе за ўвагу дзяўчат», – згадвае Аляксандр Фядута.

Пры гэтым Аляксандр Фядута зазначае, што сёння недавер да сістэмы адукацыі проста каласальны. Найперш таму, што людзі пераносяць негатыўнае стаўленне да дзяржавы на яе інстытуты, у тым ліку і на адукацыю.

Глядзіце «Размову» Віталя Цыганкова з Аляксандрам Фядутам, каб расставіць усе кропкі над і ў справе настаўніцы з партай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.