«By Cry» у #BML – драйв, эпатажнасць і эратызм беларускага фольку


Бадзёры музычны мікс з фольку, рэпу і цяжкай музыкі. Госць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» гурт «By Cry» на чале са спявачкаю і танцоркаю Аляксандрай Грахоўскай, вядучай акторкаю фольк-тэатру «Госціца».

Музыкі называюць сябе «дзецьмі постмадэрнізму», тым і тлумачыцца эклектычнасць у іхнай творчасці. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц Аляксандра паразважае пра эпатажнасць ды эратызм у сваёй творчасці, распавядзе пра пошук сябе ў музыцы і ў жыцці ды сыграе разам з гуртом экспрэсіўны музычны сэт.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «А ты ехаў» (словы народныя, музыка Аляксандры Грахоўскай)
  • «Купала» (словы народныя, музыка Аляксандры Грахоўскай)
  • «Замова» (словы народныя, музыка Аляксандры Грахоўскай)
  • «Ведзьміны вочы» (словы народныя, музыка Аляксандры Грахоўскай)
  • «Гімн» (словы і музыка Аляксандры Грахоўскай)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.