Бунт таксістаў: адмаўляюцца працаваць 18 гадзінаў штодня за капейкі


У Беларусі бунтуюць таксісты. У Менску нават пагражалі перакрыць цэнтральныя магістралі ды заблакаваць буйныя бізнес-цэнтры. Чым гэтак не задаволеныя кіроўцы? Разбіраюцца вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна і журналіст Павел Мурашка.

Час, калі кіроўцы таксі маглі самастойна выбіраць пасажыраў і маршруты, даўно мінуў. Сёння беларускія таксісты падзяліліся на два лагеры: «традыцыйныя» таксісты скардзяцца на канкурэнцыю з боку «нетрадыцыйных» службаў, якім не патрэбныя таксометры, спецыяльная аклейка ды іншыя атрыбуты. Але галоўны прадмет спрэчак – тарыфы. Прычым на іх скардзяцца ўсе таксісты.

«Тарыфы ўпалі, паліва даражэе, расходы растуць, а прыбыткі – не. Паводле маіх звестак – з таго, што мне распавядалі, – каб зарабіць хаця б 800 рублёў, трэба працаваць нашмат больш, чым дапушчальныя паводле Працоўнага кодэксу 8 гадзінаў. Яны працуюць і 12, і 14, і 16, і нават 18 гадзінаў», – патлумачыў Павел Мурашка.

Абноўлена
У Воршы бастуюць каля 50 кіроўцаў «Яндекс. Такси»
2020.01.31 16:27
  • Ці чакаць нас перакрытыя раз’юшанымі таксістамі вуліцы?
  • Ці напраўду «Яндэкс-таксі» часцей за іншых трапляюць у аварыі?
  • Колькі кіроўцаў працуюць з парушэннямі ці ўвогуле без правоў кіроўцы?

Адказы ў «Размове» са Святланай Калінкінай і журналістам Паўлам Мурашкам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.