«Будзе журботна». Менчукі кажуць, што будуць смуткаваць без «Белсату»


Алег Ражкоў паразмаўляў з мінакамі ў Менску пра сітуацыю «Белсату» ды закрануў цэлы шэраг іншых тэмаў, пра якія пішуць беларускія медыі.

Маладая маці адзначыла: калі «Белсат» закрыюць, то будзе журботна. «Гэта альтэрнатыўнае тэлебачанне, дзе іншы пункт погляду прадстаўлены на ўсе нашыя навіны. Мне падаецца, у вас дастаткова прыхільнікаў, якім будзе шкада», – сказала спадарыня.

Адзін з мінакоў сказаў, што тэлегледачы будуць смуткаваць, бо ў нашай краіне не так шмат навінаў на беларускай мове.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

22 снежня аб 11.00 у Траецкім прадмесці ля музею Максіма Багдановіча пачынаецца Марафон салідарнасці з «Белсатам» – флэш-моб «Здымі відэа для «Белсату». Далучыцца можа кожны.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu