Браслаў – фарпост першай беларускай дзяржавы


Паселішча ўзнікла яшчэ ў жалезным веку на маляўнічым пагорку, аточаным блакітнымі азёрамі. Але ў сярэднявеччы Полацкае княства паставіла тут замак не з-за хараства мясцовасці, а дзеля стратэгічных мэтаў – абароны сваіх межаў і стварэння цэнтру ўлады над мясцовай ваколіцай.

У познім сярэднявеччы і ў Новы час Браслаў захоўваў сваё стратэгічнае значэнне як моцны абарончы пункт блізка межаў з Інфлянцкім ордэнам, Пскоўскай рэспублікай, а пазней – Маскоўскай дзяржавай. Блізасць небяспечнай мяжы забяспечыла Браславу цікавую, але далёка не заўсёды спакойную гісторыю.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.