Бліскучыя ўлады і «неочаровательный» Лукашэнка. Галоўныя палітычныя вынікі 2019 года


Мы ў рэдакцыі паспрабавалі выбраць найважнейшыя палітычныя здарэнні 2019 года. Усе яны няскончаныя і будуць мець уплыў на нашую будучыню, да іх мы будзем вяртацца ўжо ў 2020-м. Але цяпер можна падвесці пэўную рысу, прааналізаваць іх і зрабіць высновы.

Абмяркоўваем тэму з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

«Ці апазіцыя абрала правільную стратэгію ў змаганні супраць інтэграцыі. Ці гэта дзейсны спосаб?» – пытаецца вядоўца Ігар Кулей.

«Апазіцыя ў гэтых умовах нічога зрабіць не можа. І замест таго, каб падтрымліваць гэтыя акцыі, улады робяць усё тое, што рабілі б акупацыйныя ўлады: саджаюць людзей, арыштоўваюць, даюць штрафы. Гэта ж абсурд! Гэта нерацыянальны падыход. І тое, што робіць улада ў дачыненні да апазіцыі сведчыць, што ніякага кансалідаванага аб’яднанага дзеяння супраць інтэграцыі няма. То бок улады не разглядаюць ні Расею, ні інтэграцыйны працэс як пагрозу, як агрэсію. Бо калі б яны гэта разглядалі, то ўсе перамовы даўно былі б замарожаныя. […]

Калі нашай краінай кіруе антынацыянальны рэжым, антыдэмакратычны, антыбеларускі, калі ён усе гэтыя 20 год знішчаў беларускасць і давёў Беларусь у гэты геапалітычны інтэграцыйны тупік, апазіцыя ўсе гэтыя гады, змагаючыся з рэжымам, таксама страціла ўсе свае рэсурсы, таксама была ў значнай ступені знішчаная. І каб пераламіць сітуацыю, першае, што трэба, гэта зрынуць гэты рэжым…»

Працяг размовы – у відэа.

Ігар Кулей belsat.eu

Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum