«Belsat Music Live»: новыя песні «Akute»


Госці другога выдання «Belsat Music Live» – гурт «Akute», які нядаўна выдаў альбом «Plastyka».

Стас Мытнік і Рома Жыгараў зладзяць экскурсію для Сяргея Будкіна па нефармальным Магілёве ды распавядуць Міры Шульц, чаму яны дасюль не з’ехалі з роднага гораду, а таксама паразважаюць, ці ёсць групіз у беларускай музыцы. Творцы адмовяцца выконваць у эфіры свой галоўны гіт, затое пакажуць новыя кампазіцыі.

Песні, якія гучаць у праграме:

«Бегчы» (музыка: Станіслаў Мытнік/Раман Жыгараў, словы: Раман Жыгараў) 4.23

«Крок уперад» (музыка: Станіслаў Мытнік/Раман Жыгараў, словы: Раман Жыгараў) 4.22

«Калі б я застаўся з табой» (музыка: Станіслаў Мытнік/Раман Жыгараў, словы: Раман Жыгараў) 4.08