Беларусы збіраюць грошы на выданне кнігі пра Зінаіду Бандарэнку. «Белсат» далучыўся да акцыі


На выданне кніжкі пра знакамітую беларускую вядоўцу Зінаіду Бандарэнку сабралі больш за 30 % неабходнай сумы.

Калі не мы, то хто? Варта абʼяднацца і ўсім разам сабраць сродкі на ўнікальную рэч. «Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнкі» – гэта кніга ўспамінаў, неапублікаваных раней фотаздымкаў народнай артысткі Беларусі. Спадарыня Зінаіда вартая таго, каб мець гэтую кнігу.

У «Гарачым каментары» – журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч, які распачаў усю гэтую справу.

Збор сродкаў распачаўся пару дзён таму на платформе «Talaka», да канца акцыі – 33 дні. На сённяшні момант дадалося аптымісту – сабрана больш за 30% неабходнай сумы. Наш тэлеканал таксама далучыцца да збору сродкаў.

«Атрымаецца сабраць – 100 %. Калі ўлічыць, што збор ідзе добра, сам праект падтрымала Святлана Алексіевіч, і праект ідзе ў межах выдання Саюзу пісьменнікаў, думаю, усё атрымаецца. Але людзі не вельмі добра разумеюць адзін момант: «лайкі» – гэта добра, але гэта не ўсё, што трэба, каб кніжка пабачыла свет», – кажа Аляксандр Тамковіч.

Пісьменнік распавёў, як нарадзілася ідэя распавесці пра вядомую вядучую:

«Зінаіда Аляксандраўна ў 2005 годзе прэзентавала мне ідэю стварыць першую кніжку. Тады я запісваў з ёй інтэрв’ю, кажу: «Зінаіда Аляксандраўна, вось вы былі такая знакамітая вядоўца, навошта вам гэтыя палітычныя метамарфозы?» Яна кажа: «Ты ведаеш, я табе лепш пра жыццё распавяду». Распавяла пра жыццё і такім чынам прэзентавала мне ідэю стварэння першай кніжкі, якая на той час называлася «Судьбы».

Больш – у відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Фотаздымак на застаўцы да відэа lit-bel.org