Беларусы стварылі ў Лондане тэатр і нанялі працаваць брытанцаў


На перадпраглядзе: фрагмент спектаклю «Герой нашага часу», які «HUNCHtheatre» паставіў у Лондане

Беларуска-англійскі тэатр паставіў спектакль, які назвалі адным з лепшых у Лондане.

Пасля гадоў плённай працы на карысць славутага Свабоднага тэатру рэжысёр Уладзімір Шчэрбань вырашыў пайсці сваім шляхам. Разам з ангельскім акторам Олівэрам Бэнэтам у 2018 годзе яны заснавалі ў Лондане «HUNCHtheatre».

Першага поспеху давялося чакаць усяго некалькі месяцаў. Рыхтаваны імі амаль у хатніх умовах спектакль «Герой нашага часу» ўвайшоў у лік самых лепшых тэатральных шоу англійскай сталіцы побач з праектамі, бюджэт якіх лічыцца ў сотнях тысячаў фунтаў.

Таксама ў праграме «Беларускі свет» вы ўбачыце:

  • Канадскія вышыванкі з беларускаю душой.
  • Размова пра сучаснасць Беларусі ў падляскай глыбінцы.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.