Беларусы абяцаюць пабудаваць чыгунку без... шпалаў. Але...


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRGJSbGFPZVF1ZEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Інавацыйны стартап ці авантурны праект? Кампанія Sky-Way запрашае да супрацы, заяўляе пра грандыёзныя планы і рэвалюцыю на рынку пасажырскіх перавозак. Але пакуль танны і экалагічны транспарт застаецца толькі на паперы, а схема працы кампаніі нагадвае звычайную фінансавую піраміду.

Кампанія «Струнныя тэхналогіі» заяўляе пра распрацоўку адмысловай сістэмы, якая зможа перавозіць пасажыраў над зямлёю. Неўзабаве інжынеры гатовыя прадставіць грамадству першы вопытны прататып. Агулам ідэя ўяўляе сабою стварэнне надземнай чыгункі, рэйкі якой абыходзяцца без шпалаў і замацоўваюцца на высокіх бетонных апорах.

«У якасці шляхавай структуры – струны і рэйкі, што вынікае з назвы кампаніі. Адзначу, што гэта не тое, што перанесеная фантастыка з нейкага фільму ў нашую рэальнасць. Ідэя такога транспарту нарадзілася ў галаве стваральніка Анатоля Юніцкага больш за 30 гадоў таму», – пераконвае галоўны канструктар ЗАА «Струнныя тэхналогіі».

Але за гэтыя гады ідэя так і не ажыццявілася. Спробы стварэння новага транспарту інжынер з Беларусі спрабаваў рэалізаваць некалькі разоў у розных краінах свету. У выніку справа завяршалася абвінавачваннямі кампаніі ў махлярстве. Падазрона выглядае схема збору сродкаў на развіццё. Кампанія зарэгістраваная на Брытанскіх Вірджынскіх выспах. Яе акцыі прадаюцца ў Беларусі. Прыбытак за адну каштоўную паперу абяцаюць звыш 1 тыс. %.

«Магчыма недзе і існуе ў выглядзе нейкага шоу кшталту дзіцячай чыгункі, можа яно і запрацуе ў такім выглядзе. Але наконт прамысловага ўзору – пакуль не. Таму хутчэй за ўсё гэта адзін са спосабаў зарабіць грошы. Самае галоўнае ў гэтай ідэі – ніхто прымусова не бярэ і не аддае грошы», – мяркуе эканаміст Уладзімір Арцюгін.

А вось вярнуць свае сродкі, калі яны інвеставаны ў зарэгістраваную за мяжой кампанію, практычна немагчыма. Тым больш, што «Струнныя тэхналогіі» не жадаюць выходзіць на вядомыя краўдфандынгавыя пляцоўкі. Разлікі інжынераў таксама пад вялікім пытаннем, як і зʼяўленне прататыпаў у хуткім часе.

Таксама ў выданні: Канцэрн «Беллегпрам» спадзяецца на выхад на міжнародны рынак.