Беларускія зняволеныя ўразілі Захад

Гісторыя беларускага тэатру, дзе ролі граюць зняволеныя жанчыны з гомельскай калоніі, прыцягнула шмат увагі і ў Беларусі, і за яе межамі. Дакументальны фільм Анастасіі Мірашнічэнкі «Дэбют» нацыянальны камітэт нават высунуў на «Оскар».

Пра стужку ў эфіры «Размовы ProContrа» распавядае прадзюсар Віктар Лабковіч. Што адбываецца за зачыненымі дзвярыма жаночай калоніі? Чым жывуць і на што спадзяюцца людзі, якія гадамі прывязаныя да гэтага журботнага месца? Гледачы стужкі «Дэбют» могуць зазірнуць у ізаляваны свет і пабачыць жыццё ў калоніі такім, як бачаць яго зняволеныя.

Прадзюсар «Першай КінаВідэаКампаніі» Віктар Лабковіч у эфіры «Размовы ProContrа» распавядае пра сакрэты рыхтавання стужкі і знаёміць з лёсамі жанчын, якія сталіся яе гераінямі.

«Заўсёды цікава, што за зачыненымі дзвярыма». Аўтарка фільму «Дэбют» пра жанчын у Гомельскай калоніі

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў