Беларускі рубель дажывае апошнія гады? Эканоміка з Чалым


Беларусь напрыканцы мінулага года не падпісала чарговых кантрактаў аб пастаўках нафты з Расеі. Эканаміст Сяргей Чалы тлумачыць гэта тым, што Масква і Менск не дамовіліся ў пытанні стварэнні наднацыянальных органаў і ўвядзення адзінай валюты.

«Падобна, што ў Расеі існуе нейкая дальняя мэта. Думаю, што гэта ўвядзенне адзінай валюты – расейскага рубля ці нейкай іншай, стварэнне адзінай валюты», – мяркуе адмыслоўца.

На гэтым фоне Менск рэанімуе ідэю альтэрнатыўных паставак нафты. Гэты рашучы намер забяспечыць беларускія НПЗ нафтаю гучыць ужо дзявяты раз цягам апошніх 18 гадоў. Першы раз – у 2002-м. Каб даведацца, наколькі гэта рэалістычна цяпер, журналісты праграмы адправіліся ў Расею, на прадпрыемства «Сафмар» Гуцэрыева, ва Украіну, у Польшчу ды краіны Балтыі. Ад якой краіны можна чакаць дапамогі з пастаўкамі нафты?

Што хаваецца за нібыта невыканальным планам сінхранізацыі падатковых сістэмаў Беларусі і Расеі? Чаму газ для Беларусі таннее, а для насельніцтва даражэе? Пра гэта ды іншае – у чарговым выданні праграмы «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

Аналітычныя выданні праграмы «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» выходзяць раз на месяц. Агулам праграму Станіслава Івашкевіча глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Фота: SERGEI CHIRIKOV/POOL/Reuters/Forum; POOL/Reuters/Forum