Беларускі рахунак за інтэграцыю з Расеяй. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Беларусь выстаўляе Расеі рахунак за інтэграцыю. Што ў ім?

Усё – у адзін кошык. Беларусь на паўтара мільярда долараў ацаніла страты ад расейскага падатковага манеўру і паставак гэтак званай бруднай нафты. Такі рахунак напярэдадні чарговага важнага этапу перамоваў аб інтэграцыі выставіў намеснік міністра замежных справаў нашай краіны Андрэй Еўдачэнка. Колькі эканомікі ў цалкам, падавалася б, палітычным пытанні яднання ў межах Саюзнай дзяржавы? Матэрыял Усевалада Шлыкава.

Польскі эксперт: Уладзімір Макей – прабеларускі

Беларускія ўлады дасылаюць у Маскву розныя сігналы. Што яны азначаюць? Ці Беларусь лаяльная Расеі? Як у Маскве ўспрымаюць міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея? Чаму ЗША патэнцыйна лепшы партнёр чым Еўрапейскі звяз? Інтэрв’ю з Камілем Клысіньскім, экспертам у пытаннях Беларусі з варшаўскага Цэнтру усходніх даследаванняў.

Нафта і кроў. Крамлёўская зорка – над Сірыйскім Курдыстанам

Радовішчы нафты і газу – частка трафею Расеі ў Сірыі. Масква ўпэўнена ўзяла на сябе ролю медыятара ў ваеннай аперацыі Турцыі супраць курдскай аўтаноміі ў Сірыі. Туркі выцясняюць курдаў з поўначы Сірыі, а Масква дамаўляецца з усімі трыма зацікаўленымі бакамі. Пра тое што азначае расейскі сцяг над Сірыйскім Курдыстанам – сюжэт Юліі Цяльпук.

Жанна Нямцова: Расея імпартуе беларускія палітычныя тэхналогіі

Што кіруе палітыкай аўтарытарных краiнаў? Як перажыць забойства бацькі і працягваць працу для дэмакратыі ў Расеі? На Форуме Барыса Нямцова ў Варшаве з Жаннай Нямцовай, дачкой забітага ў Маскве апазіцыянера і вядомай журналісткай, размаўляла Аліна Коўшык.

Незалежнасць за кратамі. Чаму каталанцы хочуць як усе, але Мадрыд не дазваляе?

У Барсэлоне – зноў горача. Правадыры незалежнікаў – у турмах, прэзідэнт Каталунні – у эміграцыі. Пратэсты, якія пачаліся ў панядзелак, скончыліся ўсеагульным пятнічным страйкам. Ці могуць паразумецца Мадрыд і Барсэлона і што пра змаганне мяцежнай правінцыі за незалежнасць ад Каралеўства Іспанія думае беларус, якія жыве ў Каталунні. Высвятляў Аркадзь Несцярэнка.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.