«Носіцеся з 22 тысячамі… А ў нас мільёны пазабівалі!» Гісторык: палякі памятаюць кожнага загінулага

Гісторык Ігар Мельнікаў прайшоў вуліцамі Варшавы «маршам ценяў» – шэсцем у памяць катынскай трагедыі, дзе загінула каля 22 тысячаў палякаў. Пра гістарычную памяць і пра апошнія падзеі ў Курапатах гаворым з гісторыкам.

Ігар Мельнікаў: «Гэта вельмі моцнае мерапрыемства, дзякуй Богу, упершыню атрымалася паўдзельнічаць. Сапраўды, гэтая тэма моцна звязаная з Беларуссю, добра, што арганізатары – ІПН (Інстытут Нацыянальнай Памяці) і польскія рэканструктары – далі магчымасць і беларускаму гісторыку і рэканструктару прайсціся.

Уражанне вельмі моцнае. Гэта вялікая лекцыя гісторыі, якую бачаць і палякі, што гуляюць па Варшаве ў нядзельны дзень, і вялікая колькасць замежнікаў. Палякі малайцы, яны мэсідж высылаюць да замежнікаў, гасцей сталіцы, каб тыя таксама разумелі маштаб трагедыі.

Польскія гісторыкі распавялі так. Мы нядаўна размаўлялі з расейскімі калегамі, і тыя сказалі: што вы носіцеся са сваймі 22 тысячамі? У нас мільёны пазабівалі! Палякі малайцы – яны памятаюць кожнага…»

belsat.eu

Фота: FB, асабістая старонка Ігара Мельнікава

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу