Беларускі бацюшка працуе дальнабойнікам у Бельгіі


«Ласкава называю яе “мая келля”», – жартуе айцец Аляксандр Явароўскі, паказваючы кабіну сваёй фуры карэспандэнту праграмы «Беларускі свет».

Звычайны дзень праваслаўнага святара распачынаецца ў панядзелак а 4-й раніцы. З панядзелку да пятніцы ён – кіроўца фуры, якая развозіць па Еўропе люксавыя легкавыя аўтамабілі. А па выходных вядзе набажэнствы ў прыходзе бельгійскага гораду Лёвэн, за 30 км ад дому.

Прыход ён заснаваў 15 год таму з благаславення архіепіскапа Брусельскага і Бельгійскага Сімана. У першую чаргу, для бельгійцаў, якія сталі праваслаўнымі і хочуць маліцца на роднай, нідэрландскай мове. Але таксама для студэнтаў – яны прыязджаюць вучыцца ў Лёвэн з усяго свету, – а таксама для жыхароў былога СССР, якія знайшлі тут свой другі дом.

Штодня святар выслухоўвае сваіх прыхаджан па тэлефоне, а ў мясцовай расейскай краме шукае беларускія прадукты. Глядзіце першы сюжэт праграмы «Беларускі свет».

Іншыя тэмы выдання:

  • Ці цяжка пачаць новае жыццё ў Швецыі.
  • Юбілей хору «Васілёчкі» з Польшчы.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.