Беларуская кніга


Беларуская кніга мае адну з самых старажытных традыцый у свеце.

Яна перажывала як часы бурлівага росквіту, асабліва ў XVI – пачатку XVII ст., так і поўнага заняпаду ў перыяд контррэфармацыі, а потым панавання Расейскай імперыі. Адраджэнне беларускага кнігадруку ў XX ст. было перарванае сталінскімі расстрэламі і пасляваеннай савецкай стагнацыяй. У незалежнай Беларусі беларуская кніга зноў давяла сваю жыццястойкасць без усялякай падтрымкі, а часам і пры супрацьдзеянні ўладаў.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.