Беларускамоўная маці: сярод расейскамоўных дзяцей беларускамоўныя губляюцца і русіфікуюцца


У Менску сёння фактычна няма аніводнай групы ў садку, дзе дзеці маглі б гаварыць па-беларуску. Сітуацыю хаця б троху магло змяніць стварэнне рознаўзроставай групы ў дзіцячым садку ў Першамайскім раёне Менску, чаго паўгода дамагаецца група бацькоў. Але сёння яны атрымалі афіцыйную адмову ад чыноўнікаў.

Вольга Кавальчук, беларускамоўная маці, распавядае, што група бацькоў прасіла стварыць рознаўзроставую групу з беларускай мовай навучання, бо ў тыя групы, якія існуюць, трапляюць адзінкі беларускамоўных дзяцей, а сярод расейскамоўных дзяцей яны губляюцца і пераходзяць на рускую мову і русіфікуюцца.

«Вядома нельга абвяргаць той факт, што беларускамоўных сем’яў і дзяцей значна менш. І знайсці ў раёне беларускамоўных дзяцей аднаго ўзросту складана. Знайсці дзяцей розных узростаў не склала ніякай цяжкасці. 24 дзіцяці ў спісе, які мы падалі ў адміністрацыю Першамайскага раёну».

Бацькі збіраюцца абскарджваць адмову ў вышэйшых інстанцыях.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»