Беларусаў чакае «хімічны СНІД»?

Дыяксіны называюць ядам №1 на планеце. Іх уплыў на арганізм чалавека параўнальны са СНІДам. Адкуль яны бяруцца?

Гэтыя рэчывы ўтвараюцца пры спальванні смецця на заводах па ягонай перапрацоўцы. Такія прадпрыемствы бліжэйшым часам маюць пабудаваць ля Горадні ды Магілёву.

Дзікунскі ўзровень дасведчанасці чыноўнікаў Міністэрства прыроды, заганныя тэхналогіі перапрацоўкі смецця, што толькі павялічваюць забруджанне, безгалоснасць грамадства, абыякавасць насельніцтва – усё сышлося тут, на сметніку.

Вы даведаецеся пра барацьбу грамадскіх актывістаў з небяспекай інтуітыўнага кіравання гэтаю важнаю сфераю, што ў іншых краінах не толькі не шкодзіць прыродзе, але і ёсць крыніцаю карыснае сыравіны, а таксама дадатковых энергарэсурсаў.

Глядзіце праграму «Рапарт» Эдуарда Мельнікава:

Фота на застаўцы Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Больш матэрыялаў

Чаму ў Беларусі немагчыма знайсці працу па спецыяльнасці?

Феномен: у Беларусі знікаюць інваліды

Дапамогі – нуль. Навошта мы кормім прафсаюзы?

Не дапамагаюць беларускія лекі? Маўчыце!

100-годдзе БНР

Чаму Расея не падтрымлівае каляровых рэвалюцыяў

Паглядзіце, куды ідуць вашыя падаткі

«Хадзіць у абносках з сэканд-хэнду ды харчавацца так-сяк». Як выжываюць на беларускі заробак