Беларус у дэкрэтным адпачынку: мяне крытыкуюць жанчыны


Што прасцей – 8 гадзін сядзець і працаваць у офісе або мяняць памперсы, гуляцца ў «агу-агу» і гушкаць дзіця на руках?

Дэкрэтны адпачынак па доглядзе за дзецьмі – уласна адпачынак ці праца? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Аты-баты – у дэкрэце таты!».

Госць у студыі – Аляксандр Гранкін, які з нараджэннем дачкі пайшоў у дэкрэтны адпачынак і выдатна сябе там адчувае каторы год.