Белаазёрск: Бярозаўская ГРЭС супраць БелАЭС. «Белсат едзе»


Мы тым часам даехалі да месца, з якога ў вашыя дамы трапляе кожны восьмы кілават электраэнергіі – магутная Бярозаўская ГРЭС. Штопраўда з запускам Беларускай АЭС сітуацыя можа істотна змяніцца. Як гэта паўплывае на мясцовых жыхароў? Ну што, Белаазёрск, «Белсат» прыехаў!

Ігар Кулей спытаў жыхароў гораду, ці не баяцца яны скарачэнняў пасля запуску Астравецкай АЭС.

«Механічны завод ужо практычна не працуе. Там застаўся адзін цэх. Усё астатняе прадалі. На ГРЭС не ўладкуешся ніяк. Таму я скажу вам так: адсоткаў на 60 з гораду з’язджаюць. Усе, хто ўмее нешта, па будаўніцтве, напрыклад, зʼязджаюць. Так жа і моладзь зʼязджае. […] Якія заробкі? Як можна на 3 мільёны пражыць, заплаціць за жыллё і сямʼю пракарміць? Перспектываў у моладзі тут няма…» – кажа жыхар Белаазёрску.

Увесь сюжэт – у відэа.

belsat.eu