Бацькі так і не навучыліся распавядаць пра «гэта». Вынік: брутальны секс – новая хвароба падлеткаў


Псіхолагі і педагогі канстатуюць дзікунскі ўзровень досведу падлеткаў у сферы сексуальных стасункаў. Як заўсёды: праз што прайшоў Захад даволі даўно, нас напаткала цяпер, і ў найгоршым выглядзе.

Гэтаксама і з сексуальнаю рэвалюцыяй. Спрыяюць і шырокія магчымасці дазнацца пра гэта праз сеціва. Урокі сексуальнае культуры ў нашых умовах часам робяцца акурат рассаднікам распусты. Дачыненні бацькоў і дзяцей у сем’ях вельмі часта не адпавядаюць узроўню, патрэбнаму ў гэтай далікатнай сферы. Але што з гэтым рабіць, ці не спазніліся мы ўжо? Як беларускае грамадства адкажа на гэты выклік часу?