«Байкот не адхіліць Лукашэнку ад улады». Тады навошта ігнараваць выбары?


Што зрабіць, каб прэзідэнцкія выбары прывялі да істотных зменаў у краіне? Адназначнага адказу не маюць і тыя, хто выступае за ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, і тыя, хто заклікае байкатаваць іх.

Пакуль у краіне з пераменным поспехам праходзяць праймерыз апазіцыі, прыхільнікі байкоту ўзялі паўзу. У студыі «Размовы» Уладзімір Мацкевіч задае Міхасю Янчуку, актывісту кампаніі «Свежы вецер», якая заклікае байкатаваць выбары, галоўнае пытанне – якім чынам байкот можа змяніць стан у краіне?

«Сітуацыя, якая складаецца перад гэтымі выбарамі, яна ў пэўным сэнсе ўнікальная. У нас ёсць тры фактары, якія адрозніваюць гэтую сітуацыю ад той, якая была раней: гэта вонкавая пагроза незалежнасці – мы ўсе бачылі, што адбывалася ў мінулым годзе са спробамі Расейскай Федэрацыі паціху нас з’есці. Другі фактар пагрозы – гэта эканамічны крызіс, у які цяпер пагружаецца краіна. І трэці фактар – гэта агульная стомленасць людзей тым, што нічога не мяняецца», – выказаўся госць студыі.

Размова
Ці здольная апазіцыя супрацьстаяць Лукашэнку на выбарах?
2020.03.03 21:20

Глядзіце «Размову» Уладзіміра Мацкевіча і актывіста кампаніі «Свежы вецер» Міхала Янчука, каб пачуць пазіцыю тых, хто заклікае байкатаваць выбары.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: kremlin.ru, Ірына Арахоўская/Белсат