Б'юць ядлоўцам: вось яна, сапраўдная беларуская лазня!


У беларускім сяле робяць масаж калючым ядлоўцавым венікам.

Праграма «Вяскоўцы» нарэшце трапіла ў сапраўдную вясковую лазню, якая аказалася зусім не лёгкім выпрабаваннем для вядоўцы Віктара Шукеловіча. Аўтар праграмы на сваёй скуры зведаў, што значыць папарыцца па-беларуску.

Праўда, перш чым усесціся на палку, вядоўца мусіў навазіць вады, нацягаць дроваў ды насекчы смалякоў на падпалку.

«Гэта табе не горад, дзе адчыніў кран і гарачая вада сама палілася», – скаментаваў герой выдання Васіль Паўлавіч з вёскі Падсвілле.

Як трэба рыхтавацца да лазні і правільна сябе ў ёй паводзіць? Што такое лазня «па-чорнаму» і «па-беламу»? З чаго робяць венікі і як імі сцябаюцца? Як ахалоджваюцца і якія робяць фізічныя практыкаванні ў перапынках паміж заходамі ў парылку? Што п’юць і пра што жартуюць пасля лазні? Гэта і яшчэ шмат іншых цікавінак высветліў няўрымслівы Віктар Шукеловіч.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.