Аўтарка рэп-хіта «Boss» узначаліць ферму?


«Хай так TV» працягвае эксперыментаваць. Вартаўнік Міхалыч зняў рэп-кліп пра жанчыну-мару, каманда перадачы паказвае, што будзе адбывацца падчас перапісу насельніцтва, а ў студыю запрасілі сапраўдную прыгажуню Барбару Гузарэвіч, якая дэманструе ўсім, што беларуская культура – модная, актуальная і нават гламурная!

У новым выданні:

  • Агляд самых вясёлых навінаў з Беларусі і свету.
  • Перапіс насельніцтва як нацыянальная камедыя сітуацый.
  • Рэперка і мадэль Барбара «ZRABI» Гузарэвіч зачытае рэп ужывую і падзеліцца сакрэтамі Instagram-папулярнасці.
  • Не прапусціце: пародыя на рэп-сінгл «Boss» ад «Хай так TV»!

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.