Аўтар ідэі праймерыз: трэба вылучаць не суперніка Лукашэнкі на выбарах

Сёлетні палітычны сезон мае шэраг адметнасцяў. Адна з іх – ідэя некаторых апазіцыйных партыяў вылучыць адзінага кандыдата да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбараў праз працэдуру праймерыз. У студыі «Размовы» з аўтарам гэтай прапановы журналістам Вадзімам Казначэевым гутарку вядзе Уладзімір Мацкевіч.

Упершыню ідэю правесці праймерыз у Беларусі журналіст Вадзім Казначэеў агучыў у 2003 годзе. Паводле ягоных словаў, гэты ўзор, які варта пераняць з амерыканскага досведу, дапаможа абудзіць актыўнасць выбарнікаў і пашырыць кола зацікаўленых асобаў.

«Каб не абмяжоўвацца звычайным колам палітычных актывістаў, а каб далучыць як мага большую колькасць звычайных людзей», – зазначыў госць праграмы.

Пры гэтым спадар Казначэеў падкрэслівае, што сёння праймерыз мусілі б вызначыць не спарынг-партнёра для Аляксандра Лукашэнкі на выбарах, а новага нацыянальнага лідара. Ці магчыма гэта? Дый ці патрэбна гэта краіне на сённяшнім этапе? Адказы ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча і журналіста, аўтара ідэі праймерыз у Беларусі Вадзіма Казначэева.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў