Астравецкая АЭС (не)гатовая да запуску


Вынікі заключнай нарады пасля працы місіі МАГАТЭ ў Беларусі з удзелам Міністра энергетыкі і намесніка Генеральнага дырэктара МАГАТЭ, як кажуць, пазітыўныя. Анастасія Дарафеева з Беларускай антыядравай кампаніі пракаментавала гэтую адзнаку.

Спадарыня Анастасія, як кажуць у МАГАТЭ, беларуская АЭС гатовая да запуску. Што б вы на гэта адказалі?

«МАГАТЭ не можа даць адзнаку – пазітыўную ці негатыўную – БелАЭС, таму што яны не зʼяўляюцца незалежнай структурай, якая кантралюе якасць выкананай працы. Яе задача – адсочваць, каб мірны атам не ператвараўся ў зброю. Усё астатняе – кансалтынг. Прычым, такая арганізацыя не можа прынцыпова займацца ацэнкай якасці станцый.

Беларусь ужо атрымала рэкаммендацыі, якія сапраўды тычацца бяспекі-небяспекі АЭС. І яна гэтыя парады выконваць да запуску станцыі не збіраецца. Хутчэй пра гэта зараз варта было б гаварыць.»

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

belsat.eu