Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы


Апазіцыя завяршыла рэгістрацыю ў праймерыз: Павел Севярынец, Мікалай Казлоў, Юрась Губарэвіч, Аляксей Янукевіч і Вольга Кавалькова. З намі на сувязі Аляксандр Класкоўскі, вядомы палітычны аглядальнік.

Спадар Аляксандр, як вы ацэньваеце гэтую падзею?

«Галоўны скандал, які цяпер абмяркоўваецца, гэта тое, што не зарэгістравалі Ганну Канапацкую, былую дэпутатку палаты прадстаўнікоў. Як вядома, летась яе выключылі з аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пасля гэтага канфлікт з ёй і часткаю партыйнай вярхушкі толькі абвастрыўся.

Урэшце, галоўныя арганізатары праймерыз не ўтойвалі, што галоўная прычына – палітычная. Яны фактычна адмовілі Канапацкай у даверы. Яны выбралі меншае зло, так бы мовіць.»

Ад самага пачатку ў гэтым праймерыз, у сацыяльных сетках, у грамадскай прасторы, стрвараецца атмасфера цырку. Ці гэта спланаваная гульня спецслужбаў?

«Я думаю, арганізатары захацелі прыглушыць гэтую скандальнасць, і палічылі за лепшае адкінуць тую персону, якая магла б стаць крыніцай сварак у перспектыве. Арганізатараў падсцерагае шмат рыфаў наперадзе.»

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

belsat.eu