Апазіцыя ў гневе на Лукашэнку. І нарэшце аб'ядналася


Выбары не за гарамі, і апазіцыя ўжо распачала актыўна рыхтавацца. Як дэмакратычныя кандыдаты плануюць бараніць Беларусь перад Крамлём? Што робяць беларусы, калі чуюць згадкі пра кіраўніка дзяржавы? На гэтыя пытанні сёння падчас прэсавай канферэнцыі адказвалі Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў і Мікола Статкевіч.

У нашай студыі мы спаткаліся з экс-кандыдатамі на прэзідэнцтва – Уладзімірам Някляевым і Міколам Статкевічам.

Статкевіч: Хачу пачаць з падзякі і захаплення мужнасцю журналістаў «Белсату», арганізатараў «Хартыі-97», якія бароняць незалежнае беларускае інфармацыйнае поле. Сёння вы паказвалі матэрыялы з прэсавай канферэнцыі, вы далі нам магчымасць сказаць наўпрост, «Хартыя-97» зарганізавала гэтую сустрэчу.

Някляеў: Па сутнасці, Беларусь ужо сёння прадаецца з малатка. Тры дні ў Сочы і два дні ў Крамлі – у мяне нават няма столькі часу, каб затраціць на катанне на каньках і лыжах – ішла размова толькі пра адно: пра здачу Беларусі пад Маскву. Таму ўсе маўчаць. Усе баюны са СМІ стараюцца супакоіць: ды нічога не будзе! А калі будзе – то ў нас жа ёсць кіраўнік краіны, адзіны гарант! Слухайце, рэальная абсалютна пагроза! Мы гэта ведаем і пра гэта ўвесь час заяўляем! Рэальная пагроза, якую сустракае кіраўнік краіны, гэты самы гарант лежачы!

Статкевіч: Я самы рэйтынгавы беларускі апазіцыйны палітык. І ўвогуле палітык! Нават зараз, без усялякіх выбараў, без усялякае раскруткі я гатоў у Лукашэнкі на сумленных выбарах выйграць гэтыя выбары! І я не збіраюся сваё права і канстытуцыйнае, і маральнае, міжнароднае ўдзелу ў гэтых выбарах некаму аддаваць і проста так саступаць! І я і тыя людзі, сотні тысячаў, мільён, якія мяне падтрымоўваюць, мы за гэтае права будзем змагацца!

Працяг гарачай размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: Krzysztof Pacula / ITAR-TASS, Alexei Filippov / REUTERS, Yauhen Yerchak / Forum