Анколаг Антон Шкірак: Рак памаладзеў, мы не чакалі, што так хутка ён стане маладым


4 лютага ў свеце адзначаецца Дзень барацьбы з ракам. З гэтай нагоды журналіст «Белсату» Ілля Суздалеў паразмаўляў з вядомым украінскім анколагам Антонам Шкіраком пра тое, што трэба ведаць пра анкалагічныя захворванні.

Ці можна вылекавацца ад раку? І якія міфы пра гэтую хваробу жывуць у нашым грамадстве? Размаўляем з вядомым украінскім анколагам Антонам Шкіраком.

«Да 2030 года мы чакаем павелічэнне колькасці анкалагічных захворванняў на 35-37% сярод пацыентаў з анкалагічнай паталогіяй. Гэта павялічыць колькасць такіх пацыентаў і, на жаль, колькасць людзей, якія загінуць менавіта ад анкалагічнага ракавага захворвання.

У межах постсавецкай прасторы за апошнія 10-20 год гэта была хвароба людзей 50-60 «плюс». Цяпер мы бачым пацыентаў 18-22-25 год. Рак памаладзеў, мы не чакалі, што так хутка ён стане маладым. Вельмі маладыя людзі ўжо хварэюць самымі сур’ёзнымі стадыямі раку», – распавёў Антон Шкірак.

Валерыя Хоціна сама перанесла анкалагічную хваробу. У Студыі «Белсат» жанчына расказвае пра час змагання з хваробаю.

У польскім дзіцячым госпісе ў Лодзі маленькім пацыентам перажыць цяжкасці лёсу дапамагае двухмесячны французскі бульдог па мянушцы Гавана. Тэрапеўтычны сабачка дорыць радасць, супакойвае, гуляе і спіць з хворымі. І выклікае дзіцячы смех. Самае дарагое, што ёсць на свеце.

Дзіцячы госпіс у Лодзі
Маленькая Гавана побач з дзіцёнкам.

Пра тое, як жыццё точыцца ў беларускім госпісе, расказвае Вольга Вялічка, дырэктарка дзіцячага госпісу імя святога Губэрта.

Таксама мы звярнуліся да жыхароў Менску з пытаннем: Якія стэрэатыпы пра рак вам вядомыя? Што адказалі менчукі? Глядзіце – у сюжэце.

Валеры Руселік belsat.eu