Андрэй Курэйчык: Br 400 на «Беларусьфільме» – крутая зарплата!


Супрацоўнікі кінастудыі «Беларусьфільм» перадалі для прэсы праз рэжысёра і драматурга Андрэя Курэйчыка дакументы пра скандальныя дамовы кінастудыі з камандай маскоўскага рэжысёра Ягора Канчалоўскага. Паводле іх, расейскія творцы атрымалі буйныя ганарары проста так – за фільм, які не быў імі зняты, распавёў Курэйчык у праграме «Размова».

Прычым столькі і ў Расеі не плацяць, зазначае ён: «Хачу, каб быў разбор палётаў. Ці ведала Міністэрства культуры? Што гэта за дамовы, каб людзям, якія не прыехалі і нічога не знялі, аддаваць ганарары. Калі я сцэнар не напісаў – мне нічога не плацяць».

Дый навошта запрашаць такога дарагога рэжысёра, задаецца пытаннем Андрэй Курэйчык, калі сітуацыя такая, што «400 рублёў – крутая зарплата на «Беларусьфільме», нацыянальнай кінастудыі». Сітуацыя раз’юшыла яе супрацоўнікаў.

Падрабязней пра гэты скандал і пра тое, што наагул адбываецца з «Беларусьфільмам» – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Андрэем Курэйчыкам.