Андрэй Кудзіненка пра «Лістапад»: Мы страцілі пляцоўку для незалежнага кіно


Сёння ў Менску стартаваў 25 Міжнародны кінафестываль «Лістапад». Сёлетняя імпрэза яшчэ да свайго пачатку была азмрочаная скандалам вакол цэнзуры, фактычна ўведзенай Міністэрствам культуры і якая акрамя пагрозы пазбаўлення «Лістападу» міжнароднага статусу спрычынілася і да зняцця дзвюх стужак на знак пратэсту супраць цэнзуры.

Тым часам ёсць сярод айчынных кінатворцаў і тыя, хто не ўдзельнічае ў «Лістападзе» прынцыпова. Да прыкладу, Андрэй Кудзіненка байкатуе кінафестываль пасля таго, як два гады таму адзін з ягоных эпізодаў у альманаху быў зняты зноўку ж праз цэнзуру.

З прынцыповым рэжысёрам сустрэўся наш калега Сяргей Падсасонны.